Кучма атрымаў дазвол паехаць у Маскву

Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма

Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, атрымаў у панядзелак дазвол наведаць Маскву, куды яго запрасілі на ўрачыстасьці з нагоды 50-годзьдзя палёту ў космас Юр’я Гагарына. Пра гэта ў Кіеве заявіў журналістам намесьнік генэральнага пракурора Рэнат Кузьмін.

Раней сам Кучма заяўляў, што яму не дазволілі пакінуць краіну і што ў гэты дзень яму прызначылі чарговы допыт у генэральнай пракуратуры.