У сырыйскім горадзе Барыя ў панядзелак адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі акцыяў пратэсту. Інцыдэнты мелі месца ў часе пахаваньня некалькіх чалавек, забітых у часе антыўрадавага мітынгу ў нядзелю. Сілы бясьпекі ачапілі некаторыя раёны гораду.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у адказ на масавыя выступы паабяцаў правесьці палітычныя рэформы, аднак гэтыя заявы пакуль не прывялі да спыненьня акцыяў пратэсту.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у адказ на масавыя выступы паабяцаў правесьці палітычныя рэформы, аднак гэтыя заявы пакуль не прывялі да спыненьня акцыяў пратэсту.