Сырыя: 26 забітых дэманстрантаў у суботу

Сырыя: пятнічныя забурэньні ў горадзе Дараа

У Сырыі ў сутыкненьнях дэманстрантаў зь сіламі бясьпекі ў суботу загінулі прынамсі 26 чалавек, сьцьвярджаюць сырыйскія праваабаронцы.

У заяве Нацыянальнай арганізацыі правоў чалавека гаворыцца, што бальшыня ахвяраў – у горадзе Дэраа на поўдні краіны, дзе паліцыя адкрыла агонь па ўдзельніках пахавальнай працэсіі, якія ўшаноўвалі памяць дэманстрантаў, забітых у пятніцу.

Сьцьвярджаецца таксама, што прынамсі два чалавекі загінулі ў сутыкненьнях у горадзе Хомс у цэнтральнай частцы краіны.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун напярэдадні выказаў "сур'ёзную занепакоенасьць" гвалтам у Сырыі.