Сырыя: абстрэл жалобнай цырымоніі

На поўдні Сырыі ў горадзе Дэраа паліцыя адкрыла агонь па ўдзельніках жалобнай цырымоніі ў памяць пра загінулых учора ўдзельніках антыўрадавай дэманстрацыі. Некалькі чалавек параненыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік сырыйскай праваабарончай арганізацыі. Падрабязнасьці інцыдэнту невядомыя, паколькі ўлады Сырыі жорстка абмежавалі працу журналістаў у краіне.

Учора ў часе сутыкненьняў з паліцыяй у Дэраа і яго навакольлях загінулі як найменей 22 чалавекі. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.