Абама не дамовіўся зь лідэрамі Кангрэсу

У Вашынгтоне безвынікова завяршыліся перамовы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы зь лідэрамі Кангрэсу ў справе скарачэньня расходаў фэдэральнага бюджэту. Тым ня менш Абама адзначыў, што на перамовах быў дасягнуты «прагрэс» і выказаў спадзяваньне на дасягненьне кампрамісу на сёньняшніх перамовах.

Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі маюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў і патрабуюць значна больш жорсткай эканоміі, чым на гэта згодныя дэмакраты.

Калі да суботы пагадненьне ня будзе дасягнутае, можа спыніцца фінансаваньне шмат якіх дзяржаўных устаноў, паколькі іх бюджэт не зацьверджаны.