Расейскі газ для Беларусі падаражэў

Цана расейскага газу для Беларусі ў другім квартале 2011-га складае 244,7 даляра за тысячу кубамэтраў. У першым квартале газ пастаўляўся па цане 223 даляра.

Намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімер Сямашка паведаміў, што Беларусь вядзе перамовы з Расеяй па кантракце на 2012-2014 гады. Беларускі бок па-ранейшаму спадзяецца на зьніжэньне цаны на газ, перадае БелаПАН.