На швэдзкіх банкнотах будуць Гарбо і Бергман

У Швэцыі рыхтуюцца да выпуску банкноты з выявамі знакамітых дзеячоў швэдзкай і ўсясьветнай культуры і палітыкі. Кінаактрыса Грэта Гарбо і рэжысэр Інгмар Бергман будуць на банкнотах у 100 і 200 швэдзкіх крон.

Паводле Цэнтральнага банку краіны, сярод іншых знкамітасьцяў, патрэты якіх будуць надрукаваныя на грашовых банкнотах – генэральны сакратар ААН Даг Хамаршёльд, музыкант Эвэрт Таўбэ і пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн.

Новыя банкноты выйдуць у 2014-2015 гг.