У Казахстане афіцыйна абвешчана пра перамогу Назарбаева

Нурсултан Назарбаеў

У Казахстане афіцыйна абвешчана пра перамогу дзеючага прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева на пазачарговых выбарах, якія адбыліся ў нядзелю.

Паводле абвешчаных канчатковых вынікаў, Назарбаеў атрымаў падтрымку больш як 95 з паловай адсоткаў галасоў выбаршчыкаў

Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла лічыць Назарбаева абраным прэзыдэнтам. Інаўгурацыя празначаная на 8 красавіка.

Назіральнікі АБСЕ заявілі, што выбары ў Казахстане не былі па-сапраўднаму дэмакратычнымі. Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы, наадварот, заявіла, што выбары адлюстроўваюць волю народа.