У аўганскім горадзе Кадагар сёньня праходзяць новыя акцыі пратэсту супраць спаленьня Карана амэрыканскім сьвятаром.
Выйшаўшы на вуліцы, сотні людзей скандавалі “Сьмерць ЗША” і “Сьмерць Карзаю”. Паводле аўганскіх уладаў, выступленьні супраць дзеяньняў сьвятара з Флорыды Тэры Джонса адбываюцца сёньня і ў Джэлалабадзе.
У суботу ў Кандагары ахвярамі забурэньняў падчас аналягічных акцыяў сталі 10 чалавек, а ў горадзе Мазары-Шарыф пры штурме разьятраным натоўпам будынку місіі ААН загінулі сямёра замежных супрацоўнікаў гэтай арганізацыі і некалькі мясцовых жыхароў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў абурэньне забойствамі і рэзка асудзіў спаленьне Карана.