Немцы – супраць ядзернай энэргетыкі

A nuclear symbol

У Нямеччыне тысячы людзей узялі ўдзел у суботу ў дэманстрацыях з патрабаваньнем адмовіцца ад атамнай энэргетыкі. Акцыі адбываліся па ўсёй краіне. Так, у Брэмэне на вуліцы выйшлі амаль 7 тысяч чалавек. У Эсэне каля трох тысяч маніфэстантаў сабраліся ля штаб-кватэры энэргетычнай кампаніі, якая ў пятніцу падала ў суд пазоў з патрабаваньнем дазволіць працу двух ядзерных рэактараў, якія, паводле пляну ўраду, маюць быць зачыненыя.

Пасьля аварыі на японскай АЭС “Фукусіма-Даічы” канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель аб’явіла аб закрыцьці сямі састарэлых атамных энэргаблёкаў.