Саудаўская Арабія: 5080 асуджаных за тэрарызм

У Саудаўскай Арабіі 5 тысяч 80 чалавек асуджаныя за злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам. Аднак у паведамленьнях не гаворыцца, за які пэрыяд часу былі вынесеныя выракі.

У 2003 годзе “Аль-Каіда” пачала сэрыю тэрактаў, накіраваных на зьвяржэньне саудаўскай манархіі. Аднак з дапамогай замежных экспэртаў гэтую кампанію змаглі прадухіліць.