Прэм'ер Казахстану: апазыцыя павінна быць у парлямэнце

Прэм'ер-міністар Казахстану Карым Масімаў

У Казахстане кіраўнік ураду заявіў пра неабходнасьць прысутнасьці апазыцыі ў аднапалатным парлямэнце краіны. Карым Масімаў сказаў агенцтву Reuters, што наяўнасьць апазыцыі дапаможа дэмакратычным рэформам і эканамічнаму росту краіны.

Масімаў таксама заявіў, што ўрад Казахстану ўважліва сочыць за сытуацыяй у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Але, на ягоную думку, у Казахстане немагчымае падобнае разьвіцьцё падзеяў, паколькі ў моладзі краіны ёсьць надзея і магчымасьць “рухацца наперад”.