“Фукусіма”: пацьверджаная ўцечка радыяактыўнай вады

АЭС "Фукусіма-Даічы"

Паводле афіцыйных дадзеных, вада з высокім утрыманьнем радыяактыўных рэчываў выцякае з другога рэактару аварыйнай АЭС "Фукусіма-Даічы” у Ціхі акіян. Вада працякае праз расколіны ў падмурку будынку энэргаблёка.

Карпарацыя TЭРСА бліжэйшым часам паспрабуе спыніць уцечку шляхам заліваньня бэтону ў падмурак будынку.