Пан Гі Мун асудзіў напад на будынак ААН у Аўганістане

Пан Гі Мун

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў напад на будынак місіі міжнароднай арганізацыі ў аўганскім горадзе Мазары-Шарыф, назваўшы яго "жорсткім і баязьлівым" злачынствам.

Напярэдадні дэманстрацыя пратэсту мясцовых жыхароў супраць нядаўняга спаленьня Карану амэрыканскім сьвятаром Тэры Джонсам перарасла ў беспарадкі. Натоўп пачаў штурмаваць будынак, адбылася перастрэлка. У выніку загінулі найменей 14 чалавек, у тым ліку цывільныя супрацоўнікі місіі ААН са Швэцыі, Нарвэгіі і Румыніі, а таксама чацьвёра вайскоўцаў з Нэпалу, якія працавалі ахоўнікамі.