Ірак: 40 пацярпелых у акцыі пратэсту

На поўначы Іраку ў горадзе Сулейманія каля 40 чалавек пацярпелі сёньня ў часе масавай акцыі пратэсту. Бальшыня параненых – паліцыянты, пацярпеў таксама адзін журналіст. Пасьля пятнічнай малітвы каля 4 тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры гораду і запатрабавалі ўзмацніць барацьбу з карупцыяй, наладзіць працу грамадзянскіх службаў у Курдыстанскім рэгіёне і пачаць эфэктыўную барацьбу з беспрацоўем. У нейкі момант натоўп пачаў закідваць паліцыянтаў камянямі.

Дэманстрацыі ў Сулейманіі не спыняюцца зь сярэдзіны лютага.