Зьнешні дзярждоўг на 1-га сакавіка - 10,63 мільярды даляраў

За люты дзярждоўг павялічыўся на 1,6% пасьля росту на 7,3% за студзень. Зьнешні дзярждоўг Беларусі на 1 сакавіка 2011 склаў 10,63 мільярды даляраў.

За два месяцы 2010-га ён павялічыўся на 9,7%.

У 2010 годзе дзярждоўг Беларусі вырас на 25,9%.

У 2009 – на 81,6%.

На абслугоўваньне зьнешняга дзярждоўгу Міністэрства фінансаў РБ плянуе накіраваць у 2011 годзе 862 мільёнаў даляроаў ЗША. У тым ліку 695 млн – на выплату адсоткаў, 167 млн - на пагашэньне асноўнага доўгу.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінфін РБ.