ЗША крытыкуюць прэзыдэнта Сірыі


ЗША рэзка скрытыкавалі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада за ігнараваньне патрабаваньняў народа правесьці рэформы.

Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Марк Тоўнэр заявіў, што ў сваім выступе ў сераду ў парлямэнце Асад не сказаў ні слова пра рэформы, правесьці якія яму раяць нават прэзыдэнцкія дарадцы.

У сваім выступе Асад усклаў адказнасьць за масавыя выступы насельніцтва на “ворагаў” Сірыі. Асад не абвясьціў пра скасаваньне ваеннага становішча, хаця раней былі паведамленьні, што такое рашэньне рыхтуецца.