У Бішкеку сотні чалавек пратэстуюць супраць зносу кіёскаў

Каля 500 чалавек сабраліся сёньня ля будынку ўрада ў Бішкеку, каб выказаць свой пратэст рашэньнем гарадзкіх уладаў зьнесьці ўсе гандлёвыя кіёскі ля галоўнага рынку сталіцы. Дэманстранты патрабавалі сустрэчы з прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атунбаевай, прэм'ер-міністрам Алмазбекам Атамбаевым і лідэрам партыі “Ата-Юрт” Камчыбекам Ташыевым. Яны лічаць, што знос кіёскаў ля рынку “Ош” незаконны.

Тым часам гарадзкія ўлады лічаць, што незаконным было ўсталяваньне вакол рынку, тым больш, што іх уладальнікі не плацяць падаткаў.