Бортправаднікі British Airway зноў зьбіраюцца страйкаваць

Бортправаднікі British Airway бальшынёй галасоў падтрымалі правядзеньне новых страйкаў. Даты акцыяў пакуль не называюцца. Канфлікт з кіраўніцтвам British Airway працягваецца ўжо другі год. Папярэднія страйкі, якія працягваліся агулам 22 дні, каштавалі кампаніі прыкладна 150 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Бортправаднікі, якія працуюць на дальніх рэйсах, дамагаюцца цяпер аднаўленьня некаторых страчаных ільготаў.