Мубарак не пакідаў Эгіпту

Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак

Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак і ягоная сям'я знаходзяцца пад хатнім арыштам у курортным горадзе Шарм-аш-Шэйх. Пра гэта гаворыцца ў заяве Найвышэйшай вайсковай рады, якая кіруе краінай пасьля адстаўкі Мубарака 11 лютага ў выніку масавых акцыяў пратэсту. Вайскоўцы абверглі паведамленьні пра тое, што Мубарак пакінуў краіну і цяпер знаходзіцца ў Савудаўскай Арабіі.

Генэральны пракурор Эгіпту раней выдаў забарону на выезд былога прэзыдэнта з краіны. Таксама замарожаныя ягоныя актывы. Нейкага афіцыйнага абвінавачаньня Мубараку пакуль ня выстаўлена.