Вайскоўцы НАТО памылкова забілі цывільных аўганцаў

У выніку памылковага авіяўдару сілаў НАТО ў правінцыі Гільмэнд ў Аўганістане загінулі цывільныя жыхары.

Прадстаўнікі альянсу заявілі, што вайскоўцы пераблыталі іх з ваеўнікамі Талібану. Дакладная колькасьць ахвяр пакуль невядомая.