Абама заклікаў Гбагбо адмовіцца ад улады

Ляран Гбагбо

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Лярана Гбагбо адмовіцца ад далейшай барацьбы за ўладу ў Кот-д'Івуары. Паводле Абамы, ЗША прызнаюць дэмакратычна абраным прэзыдэнтам краіны суперніка Гбагбо - Аласана Ўатара.

Раней Рада бясьпекі ААН абмеркавала ўнесены Францыяй і Нігерыяй праект рэзалюцыі па Кот-д'Івуары. Дакумэнт прадугледжвае ўвядзеньне санкцый супраць Гбагбо і яго прыхільнікаў. Паводле ААН, каля мільёна жыхароў Кот-д'Івуару пакінулі свае дамы, ратуючыся ад грамадзянскай вайны.