Ужо выходныя, 26 – 27 сакавіка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ХАЛАДНАВАТА. МОКРЫ СЬНЕГ...


У суботу ад мінус 2°С да плюс 4°С, у нядзелю плюс 1 – 8°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


26 сакавіка

Малітва за беларускі народ і сьвяточная імпрэза да Дня Волі зь віншавальнымі прамовамі, прэзэнтацыяй дакумэнтальнага сэрыялу “Сьцяна” і канцэртам хору “Прасфора” і барда Яўгена Барышнікава (Прага, Vyšehradská 49).

Сход Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, прымеркаваны да ўгодкаў незалежнасьці БНР (Рыга, Slokas, 37).

Беларусы Вялікай Брытаніі зьбіраюцца на сьвяточны сход ў Беларускім доме ў Лёндане (52 Penn Road, N7 9RE).

Сход літоўскіх беларусаў у Віленскім доме нацыянальных супольнасьцяў Літвы.

Гуканьне вясны ў Вязынцы (Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, філіял “Вязынка”, 11.00 – 16.00).

27 сакавіка

Канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” (Варшава, Пляц дэфілядаў, 18.00).

Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) запрашае на ўрачыстую акадэмію, банкет і канцэрт, прысьвечаныя ўгодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (Нью-Брансуік, 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

26 сакавіка

У шэрагу краінаў сьвету пройдзе штогадовая экалягічная акцыя “Гадзіна Зямлі”.

ЗША: у Вашынгтоне пачнецца штогадовы фэстываль квітучай вішні.

Вялікая Брытанія: штогадовая гонка ўнівэрсытэцкіх камандаў Оксфарду і Кэмбрыджу на Тэмзе.

27 сакавіка

Вугоршчына: сустрэча міністраў культуры краінаў Эўразьвязу ў Будапэшце.

Вялікая Брытанія: агульны перапіс насельніцтва.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатру.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


26 сакавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі вучоны-нэўроляг Мікалай Грашчанкаў, які пасьля вайны нейкі час быў прэзыдэнтам Акадэміі навук Беларусі, і вучоны-гісторык, акадэмік Міхаіл Касьцюк.

26 сакавіка 2000 году Ўладзімер Пуцін быў першы раз абраны прэзыдэнтам Расеі.

Таксама 26 сакавіка ў розныя гады нарадзіліся амэрыканскія літаратары Робэрт Фрост і Тэнэсі Ўільямз і італьянскі кінарэжысэр, стваральнік эратычных фільмаў Тынта Брас.

27 сакавіка 2000 году ў Менску было груба разагнанае мірнае шэсьце ў гонар Дня Волі. Улады ўвялі ў цэнтар Менску міліцыю з сабакамі, спэцназ і бронетранспартэры; было арыштавана каля 500 чалавек, многіх зь якіх зьбівалі ў пастарунках.

27 сакавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет дасьледнік беларускай мінуўшчыны Аляксей Сапуноў і беларускі архітэктар Клаўдзі Дуж-Душэўскі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Крыжовы шлях Хрыста інсцэнізавалі на Кальварыйскіх могілках”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Чым больш у цябе грошай, тым больш знаёмых, зь якімі цябе нішто ня лучыць, апрача грошай – Тэнэсі Ўільямз.