Кааліцыя выпусьціла па Лібіі 16 "тамагаўкаў"

Самалёт кааліцыі ў Лібіі

Войскі заходняй кааліцыі ў Лібіі выпусьцілі за мінулыя суткі 16 крылатых ракет "тамагаўк". Агулам ваеннымі самалётамі зробленыя 153 вылеты.

Мэтамі удараў была артылерыя, мэханізаваныя сілы і камандныя пункты войскаў лібійскага лідэра Муамара Кадафі, паведамляе агенцтва Ройтэр са спасылкай на прадстаўніка Пэнтагону.