Кіргізстан: галодны страйк у чатырох калёніях

У Кіргізстане абвясьцілі галадоўку зьняволеныя чатырох калёніяў. Яны пратэстуюць супраць дрэнных умоваў утрыманьня. Паведамляецца, што кіраўніцтва турэмных устаноў цяпер вядзе перамовы з удзельнікамі галоднага страйку.

Прадстаўнікі дзяржаўнай службы выкананьня пакараньняў заяўляюць, што акцыя арганізаваная ў адказ на захады ўраду ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.