Зяленскі анансаваў адстаўку прэм’ер-міністаркі Ўкраіны і зьмены ва ўрадзе

Уладзімір Зяленскі і Юлія Свірыдэнка, 14 ліпеня 2025 г.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў пра маштабныя кадравыя зьмены ва ўрадзе, у выніку якіх прэм’ер-міністарка Юлія Сьвірыдэнка пакіне сваю пасаду і атрымае новае прызначэньне.

«Мы вызначылі, што для зьменаў неабходнае абнаўленьне Кабінэту міністраў. Я ўдзячны Юліі за выразную, стабільную і эфэктыўную працу на пасадзе прэм’ер-міністра і прапанаваў ёй узначаліць новы значны напрамак у адносінах з ключавым партнэрам», — напісаў Зяленскі.

Ён не ўдакладніў, хто стане новым кіраўніком ураду. Паводле ўкраінскіх СМІ, сярод магчымых кандыдатаў называюць кіраўніка «Нафтагазу» і «Укрнафты» Сяргея Карэцкага, міністра абароны Міхаіла Фёдарава, міністра энэргетыкі Германа Галушчанку і мэра Харкава Ігара Церахава.

Зяленскі заявіў, што Ўкраіна мяняе палітычную стратэгію. Ён таксама анансаваў зьмены ў кіраўніцтве праваахоўных органаў і прызначэньне асобаў, адказных за ключавыя зьнешнепалітычныя напрамкі — адносіны з ЗША, Эўразьвязам, суседнімі краінамі, Блізкім Усходам і Кітаем.

Юлія Сьвірідэнка ўзначаліла ўрад Украіны ў ліпені 2025 году, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Дзяніса Шмыгаля, які быў прэм’ерам амаль пяць гадоў.

Як адрэагавала Юлія Сьвірыдэнка

Прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Сьвірідэнка пацьвердзіла, што яе ўрад рыхтуецца пакінуць свае пасады.

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім 12 ліпеня яна напісала ў Facebook, што абмеркавала з кіраўніком дзяржавы «далейшыя крокі».

Сьвірідэнка падзякавала ўраду за працу ў час вайны, адзначыўшы, што каманда прымала складаныя рашэньні, падтрымлівала эканоміку і працавала ў прыфрантавых рэгіёнах.

«Гатовая і надалей служыць украінскай дзяржаве і выконваць заданьні, накіраваныя на ўзмацненьне пазыцый Украіны, абарону нацыянальных інтарэсаў і набліжэньне справядлівага міру», — заявіла яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна будзе гатовая пачаць перамовы пра ўступленьне ў Эўразьвяз да канца году — прэм’ер Сьвірыдэнка