У Крывым Розе расейскія войскі пашкодзілі чыгуначную інфраструктуру. Дзяржаўнае прадпрыемства «Укрзалізниця» пацьвердзіла факт удару і паведаміла, што ў будынку вакзалу выбуховай хваляй пашкоджана некалькі вокнаў і дзьвярэй.
Ахвяр удалося пазьбегчы — добра спрацавала сыстэма апавяшчэньня. Перад атакай на вакзале паведамілі пра ўзмоцнены рэжым надзвычайнага становішча, і людзі адправіліся ў сховішча.
Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Ганжа паведаміў, што ў горадзе, аднак, ёсьць пацярпелая. Гэта 41-гадовая жанчына, якую шпіталізавалі. Яна атрымала раненьні ў час расейскага ўдару па іншай частцы гораду.
Ганжа дадаў, што ў Нікапальскім раёне ў выніку расейскіх абстрэлаў пашкоджаныя прадпрыемства, жылыя і прыватныя будынкі, а таксама аўтамабілі.