Суд у Малдове пакараў алігарха Плахатнюка 19 гадамі зьняволеньня

Уладзімір Плахатнюк

Суд у Кішынёве прысудзіў былога лідэра малдоўскай Дэмакратычнай партыі, алігарха Уладзіміра Плахатнюка да 19 гадоў пазбаўленьня волі.

Яго прызналі вінаватым у банкаўскім махлярстве, арганізацыі злачыннай групоўкі і адмываньні грошай.

Расьсьледаваньне ў дачыненьні да Плахатнюка працягваецца яшчэ па трох крымінальных справах.

Пасьля экстрадыцыі з Грэцыі 25 верасьня 2025 году Плахатнюк знаходзіцца ў СІЗА Кішынёва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З Грэцыі ў Кішынёў экстрадавалі скандальнага малдоўскага алігарха. Яго абвінавачваюць у адмываньні грошай