Чакаецца, што да канца красавіка працы ў пад’езьдзе, які абваліўся ад выбуху газу ў Гомлі, закончаць. Як паведаміў кіраўнік Гомельскага домбудаўнічага камбінату Аляксандр Ганчароў, цяпер ідзе мантаж апошняга, тэхнічнага паверху і пліт даху ў пашкоджаным пад’езьдзе.
«Працы вядуцца ўнутры трэцяга пад’езду, пракладаюцца і падключаюцца камунікацыі. Да канца месяца ўсе працы будуць скончаныя», — заявіў Ганчароў.
Выбух бытавога газу ў пад’езьдзе жылога дому № 3 на вуліцы Косарава ў Гомлі адбыўся 17 сьнежня 2025 году. Пад заваламі загінула жанчына 1968 году нараджэньня. Выбух газу адбыўся ў кватэры, на паверх вышэйшай за кватэру загінулай жанчыны. Перад выбухам там быў пажар у кухоннай шафе побач з газавай плітой. Гумовы газавы шлянг быў пашкоджаны, у выніку кватэра напоўнілася газам і адбыўся выбух.