На бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуюць дажджы і туманы

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляюць сыноптыкі, 17 красавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы.

17 красавіка: дажджлівы і свежы дзень

Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпэратура паветра ўначы складзе ад +1 да +7°С, удзень — ад +8 да +13°С, у асобных раёнах паветра прагрэецца да +15°С.

18 красавіка: крыху цяплей, але з ападкамі

18 красавіка ўначы на большай частцы краіны, а ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі зноў магчымы слабы туман. Вецер паўночнага напрамку, умераны. Уначы тэмпэратура паветра складзе +1...+7°С, удзень падымецца да +11...+18°С.

19 красавіка: прыйдзе пахаладаньне

19 красавіка ў краіну пачнуць паступаць больш халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, умераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпэратура ўначы будзе ад −1 да +5°С, удзень — ад +8 да +15°С, па захадзе краіны да +18°С.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Да +19: сакавік у Беларусі абнавіў амаль 200 тэмпэратурных рэкордаў