Як паведамляе «Берасьцейская вясна», на аўкцыёне знайшліся двое ахвочых, якія таргаваліся, каб яе купіць. У выніку перамог той, хто зрабіў стаўку 110 040 рублёў.
Гаворка пра 2-пакаёвую кватэру плошчай 59,3 м2 пад адрасам Пінск, вул. Брэсцкая, 142Г. У апісаньні аўкцыёну пішуць, што кватэру прадавалі ў сувязі з запазычанасьцю.
Сам Аляксей Пацко раней расказваў «Нашай Ніве», што ня ведае, чаму яго нерухомасьць была выстаўлена на таргі. Ён кажа, што кватэра была набытая ў крэдыт, за які плацілі спраўна.
Пацко працаваў судзьдзём у Пінску. Калі ў жніўні 2020 году ён атрымаў загад даваць усім пратэстоўцам па 15 дзён арышту — адмовіўся. Спачатку быў вымушаны пакінуць пасаду, а потым сам сутыкнуўся зь перасьледам і зьехаў за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мне прапанавалі: „Заўтра давай усім па 15 сутак“». Шчыры аповед былога судзьдзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаўПершая спроба ўладаў прадаць кватэру Пацко была марнай. На аўкцыёне сёлета 19 лютага не знайшлося ніводнага ахвочага набыць кватэру. Але ўлады зьнізілі стартавую цану таргоў і з другой спробы пазбавілі Пацко ягонай кватэры.