У найбуйнейшым турэцкім горадзе адбылася перастрэлка каля дыпляматычнага прадстаўніцтва Ізраілю.
Тры чалавекі загінулі ў перастрэлцы каля ізраільскага консульства ў Стамбуле, паведамляе Reuters. Пра гэта пішуць і турэцкія мэдыя.
Таксама на месцы перастрэлкі атрымалі раненьні двое паліцыянтаў. Консульства месьціцца ў стамбульскім раёне Бэшыкташ.
На відэа агенцтва Reuters відаць, як паліцыянт дастаў пісталет і схаваўся, калі раздаліся стрэлы. Адзін чалавек быў заліты крывёю.
Сярод загінулых, як піша агенцтва, адзін з нападнікаў, іншыя два нападнікі, падобна, параненыя.
У раёне каля ізраільскага консульства заўсёды шмат узброенай паліцыі. Тэлевізійныя кадры паказваюць, як паліцыя патрулюе раён пасьля страляніны.