У выніку ранішняй атакі расейскіх войскаў на ўкраінскі горад Нікапаль колькасьць пацярпелых павялічылася да 25 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
Паводле яго, восем чалавек былі шпіталізаваныя. Таксама 14-гадовую дзяўчынку перавялі ў абласную бальніцу.
Расейскія вайскоўцы раніцай 4 красавіка атакавалі дронамі мясцовы рынак у Нікапалі. У выніку ўдару загінулі пяць чалавек.
Нікапаль знаходзіцца на супрацьлеглым беразе Дняпра ад акупаваных Расеяй тэрыторый і рэгулярна трапляе пад абстрэлы.
- Расейскія войскі сыстэматычна выкарыстоўваюць ударныя бесьпілётнікі, ракеты і іншыя віды ўзбраеньня для атак па ўкраінскіх гарадах і цывільнай інфраструктуры.
- Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць такія ўдары як ваенныя злачынствы і заяўляюць пра іх наўмысны характар. У той жа час расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільных аб’ектах.