«Органы памежнай службы ва ўзаемадзеяньні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня комплексна і на сыстэмай аснове вырашаюць задачы па забесьпячэньні памежнай бясьпекі», — сказаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Гутнік.
Паводле яго, гэта першы сёлета памежны аб’ект, створаны за рахунак дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі на мяжы з Украінай адкрылі яшчэ адну памежную заставуЛетась у Беларусі ў памежных з Украінай рэгіёнах увялі некалькі новых памежных застаў для больш шырокага ахопу аховай дзяржаўнай мяжы. У 2025 годзе ў Гомельскай вобласьці адкрылі заставу «Нароўля» і «Асарэвічы», а ў 2024 — «Грабені» і «Махро» ў Берасьцейскай вобласьці.
Памежная застава — асноўны падразьдзел памежных войскаў, які ўваходзіць у склад памежнага атраду або камэндатуры і выконвае задачы беспасярэдняй і бесьперапыннай аховы пэўнага ўчастку дзяржаўнай мяжы.
Цяперашні комплекс пабудаваны для памежнай заставы «Макраны», у сфэры дзейнасьці якога, у тым ліку — забесьпячэньне дзейнасьці адзінага дзейнага на мяжы з Украінай пункту пропуску. З украінскага боку знаходзіцца пункт пропуску «Даманава». На гэтым участку дзейнічае так званы гуманітарны калідор — празь беларускі і ўкраінскі пункты пропуску могуць прайсьці пешшу толькі грамадзяне Ўкраіны, якія вяртаюцца з расейскай акупацыі.