У анэксаваным Расеяй Крыме разьбіўся вайсковы самалёт. Загінулі 29 расейскіх вайскоўцаў

Вайскова-транспартны самалёт Ан-26. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі аб катастрофе вайсковага самалёту Ан-26 у анэксаваным Расеяй Крыме.

Як паведамілі дзяржаўныя расейскія СМІ, на борце былі 29 вайскоўцаў, уключна з экіпажам.

Папярэдне прычынай падзеньня самалёта назвалі тэхнічныя няспраўнасьці.

Агенцтвы ТАСС і «РИА Новости» з спасылкай на крыніцы на месцы катастрофы паведамілі, што самалёт урэзаўся ў скалу.

Паводле Міністэрства абароны Расеі, самалёт рабіў плянавы палёт над акупаваным Крымам. Пападаньня ў яго не было.

Як сьцьвярджаюць у Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну расейская армія страціла 435 самалётаў розных тыпаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі разьбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-22