У Польшчы выявілі нелегальную тытунёвую фабрыку, большасьць затрыманых — беларусы

Паліцыя Польшчы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Затрымалі 10 грамадзян Беларусі, аднаго грамадзяніна Латвіі і аднаго —Польшчы.

Як паведаміла Польскае радыё, затрыманая група, у тым ліку беларусы, якая вырабляла нелегальныя цыгарэты

Паведамляецца, што маштаб злачынства вялікі: дзяржаўны скарб мог страціць не менш за 25 мільёнаў злотых (6,5 мільёна даляраў ЗША) у выглядзе нявыплачанага акцызу.

«Супрацоўнікі Памежнай службы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі затрымалі 12 чальцоў міжнароднай арганізаванай злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў Паморскім і Мазавецкім ваяводзтвах. Падчас апэрацыі канфіскавалі больш за 16 тон тытуню і больш за 4,1 мільёна цыгарэт. Службы дэмантавалі поўную лінію па вытворчасьці і затрымалі 10 грамадзян Беларусі, аднаго грамадзяніна Латвіі і аднаго грамадзяніна Польшчы», — паведамляе Польскае радыё.

Як паведаміла Польскае радыё, на месцы службы канфіскавалі амаль 4,1 мільёна нелегальных цыгарэт розных марак, больш за 4,7 тоны рэзанага тытуню і 12,1 тоны сушанага тытуню. Кошт канфіскаваных акцызных тавараў перавышае 9 мільёнаў злотых.

Усе дванаццаць затрыманых чальцоў арганізаванай групы былі зьмешчаны пад варту на тры месяцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве перахапілі 7 партый беларускіх цыгарэт, а таксама затрымалі траіх чалавек за гандаль імі. ВІДЭА