На Лоеўшчыне дрон упаў на гарод вяскоўца — «Флагшток»

24 сакавіка ў адной зь вёсак на поўдзень ад Лоева, каля мяжы з Украінай, расейскі дрон упаў на гарод, але не ўзарваўся, паведаміў «Флагшток». Бесьпілётнік вывезьлі спэцыяльныя службы.

У той жа дзень падчас магутнага ўдару Расеі па Ўкраіне ў беларускае неба заляцелі два дроны. Адзін перасек Брагінскі раён, другі — Добрускі.

20 сакавіка абломкі бесьпілётніка самалётнага тыпу знайшлі ў лесе каля пасёлка Чаплін на Гомельшчыне.

18 сакавіка ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамілі пра два бесьпілётнікі, якія ляцелі курсам на Пінск Берасьцейскай вобласьці, і адзін, які рухаўся ў беларускім небе ўздоўж мяжы з Ровенскай вобласьцю.

14 сакавіка на досьвітку група рэактыўных дронаў «Герань-3» курсавала ўздоўж беларускай мяжы ў кірунку Вышгарадзкага раёну Кіеўскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Расея працягне разьвіваць у Беларусі свой вайсковы патэнцыял для падтрымкі вайны ва Ўкраіне