Падчас крушэньня верталёта ў Катары загінулі чацьвёра катарскіх вайскоўцаў і трое грамадзянаў Турэччыны: вайсковец і два тэхнікі, перадае AFP.
Прычынай называецца тэхнічная няспраўнасьць. Верталёт узброеных сілаў Катара праводзіў навучальныя манэўры, паведаміла Міністэрства абароны Турэччыны.
Гэта першыя зафіксаваныя сьмяротныя выпадкі для абедзьвюх краінаў з моманту, як 28 лютага ЗША і Ізраіль нанесьлі ўдары па Іране, а той распачаў у адказ абстрэлы суседніх краін, у тым ліку Катару. 17 сакавіка краіна выслала вайсковых аташэ амбасады Ірану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп выставіў ультыматум Ірану: 48 гадзінаў на адкрыцьцё Армускай пратокі