Расьсьледаваньне праводзіць Сылескае аддзяленьне Дэпартамэнту барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Катавіцах, адзначаецца на сайце пракуратуры Польшчы.
Затрыманьні адбыліся 10 сакавіка. Усім затрыманым выставілі падазрэньні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Польшчы. Двух з 9 затрыманых узялі пад варту на тры месяцы. Паліцыянта, які ўдзельнічаў у гэтай арганізацыі, адхілілі ад службы, а іншым прысудзілі фінансавы заклад ад дзьвюх да 500 тысяч злотых.
У часе сьледчых дзеяньняў сканфіскавалі больш за 400 тысяч злотых.
Згодна з матэрыяламі справы, падазраваныя вэрбавалі іншаземцаў у Польшчы і за мяжой, дапамагалі ім заставацца ў Польшчы ў пошуках працы, але потым прымушалі працаваць, абяцаючы добрыя ўмовы і мэдычную дапамогу. Пры гэтым у іх забіралі пашпарты і іншыя дакумэнты і не выплачвалі належных заробкаў. Сярод пацярпелых — грамадзяне Азэрбайджану, Грузіі, Індыі, Украіны і Беларусі.
На момант расьсьледаваньня ў арганізацыю былі залучаныя прыблізна 150 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі восем чалавек у справе аб паветранай кантрабандзе цыгарэт зь Беларусі