Шон Пэн заваяваў сёлета «Оскар», але замест цырымоніі ўручэньня прыехаў ва Ўкраіну

Шон Пэн у Кіеве 16 сакавіка 2026 году

Актор Шон Пэн наведаў Украіну, прапусьціўшы цырымонію ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі «Оскар» у Злучаных Штатах, якая адбылася напярэдадні.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў фота з акторам, назваўшы яго сапраўдным сябрам Украіны:

«Дзякуючы табе, Шоне, мы ведаем, што такое сапраўдны сябар Украіны. Ты з Украінай зь першага дня поўнамаштабнай вайны. І сёньня. І ведаем, што і будзеш надалей з нашай краінай і нашым народам».

Уладзімір Зяленскі і Шон Пэн 16 сакавіка 2026 году

65-гадовага актора ўганаравалі сёлета «Оскарам» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну ў фільме «Адна бітва за іншай» (One Battle After Another). Гэта трэцяя ягоная статуэтка і шостая агулам намінацыя ад Амэрыканскай кінаакадэміі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спадар Ніхто супраць Пуціна» атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы дакумэнтальны фільм