«Сытуацыя, па сутнасьці, не зьменьваецца — перашкоды сыгналам GNSS фіксуюцца пастаянна. Пэрыядычна атрымліваем паведамленьні аб перашкодах, назіраецца іх уплыў і на авіяцыю, і на суднаходзтва», — працытавала агенцтва BNS намесьніка кіраўніка Службы рэгуляваньня сувязі Даруса Кулешуса.
Паводле яго, з канца сьнежня 2025 году да сярэдзіны студзеня 2026-га перашкоды часова ўзмацніліся.
«Зафіксавана ў два разы больш выпадкаў узьдзеяньня лжывых сыгналаў на самалёты. Цяпер узровень перашкод аналягічны сьнежаньскаму. [...] Інтэнсіўнасьць перашкод вагаецца — найчасьцей найбольшае ўзьдзеяньне фіксуецца ўначы», — дадаў прадстаўнік літоўскай службы.
Згодна зь інфармацыяй службы, у студзені пілёты паведамлялі 169 разоў аб перашкодах сувязі, 118 разоў — у лютым і 15 — у першыя пяць дзён сакавіка. Летась у сьнежні было 122 паведамленьні, у лістападзе — 128, у кастрычніку — 209, а ў верасьні — 236.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выведцы Літвы расказалі пра галоўныя фактары рэгіянальнай бясьпекі. Пагрозы з боку Расеі і Беларусі застаюццаСпэцыяльныя службы ў сваёй справаздачы аб вонкавых пагрозах нацыянальнай бясьпецы згадвала актыўнае выкарыстаньне Расеяй сродкаў радыёэлектроннай барацьбы ў Калінінградзе.
Сёлета ў лютым у Нямеччыне заявілі аб нядаўніх парушэньнях у сыстэме сувязі, справакаваныя «расейскімі або беларускімі войскамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкія вайскоўцы заявілі, што Расея і Беларусь парушаюць іх сыстэмы сувязі на Балтыцы