Пакуль пошук дзяўчыны ня даў вынікаў.
У Віцебску прапала 15-гадовая Ульяна Берагой, паведамляе выданьне «Витебские вести».
«АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску высьвятляе месцазнаходжаньне непаўналетняй Берагой Ульяны Рыгораўны, 03.10.2010 году нараджэньня, якая 05.03.2026 году, а 19:00 гадзіне выйшла з адрасу г. Віцебск, пр. Маскоўскі, 66/1 і пайшла ў невядомым кірунку, і ў цяперашні час яе месцазнаходжаньне не ўстаноўлена», — гаворыцца ў публікацыі.
Прыкметы зьніклай: рост 165 см, валасы карычневага колеру, вочы карыя. Была апранутая ў дублёнку і чаравікі карычневага колеру, блакітныя джынсы, шалік чорна-белага колеру ў клетку, з сабой мела сумку чорнага колеру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На месцы згарэлага ў Віцебску гандлёвага цэнтру «Беларусь» пабудуюць кінатэатар і гатэль