У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб гібелі ў Чэрвені пасьля падзеньня ў адчынены водаправодны калодзеж 78-гадовай жанчыны, якая мела праблемы зроку.
Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, гэта адбылося ўдзень 4 сакавіка. Ратаўнікі апэратыўна прыбылі на месца і дасталі яе, але жанчына памерла да прыезду мэдыкаў праз спыненьне сэрца.
Паводле сьледча-апэратыўнай групы, якая працавала на месцы здарэньня, мэталічнага люку на калодзежы не было.
«Усе абставіны падзеі высьветліць Чэрвеньскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў праверцы. Асаблівую ўвагу сьледчыя нададуць высьвятленьню прычын і ўмоваў, якія паспрыялі гібелі пэнсіянэркі», — заявілі ў Сьледчым камітэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці загінула жанчына, якая прыйшла на Мухавец пакарміць дзікіх птушак