Як адзначаецца ў Telegram-канале ўраду Беларусі, «гэта будзе спрыяць пашырэньню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэньню турыстычнай прывабнасьці краіны і разьвіцьцю гастранамічнага турызму».
У Рэпрэзэнтацыйны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва UNESCO прапануюць уключыць каштоўнасьць пад назвай «Стравы з дранай бульбы — традыцыі прыгатаваньня і ўжываньня ў Беларусі».
Традыцыі прыгатаваньня страваў з дранай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі, які існуе ўва ўсіх шасьці вобласьцях краіны, і з 2022 году ўключаныя ў дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі — зафіксаваныя больш за 370 носьбітаў з 73 раёнаў і 235 народных рэцэптаў страваў з дранай бульбы, адзначылі ва ўрадзе.
Цяпер у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO знаходзіцца 7 беларускіх пазыцыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Неглюбскую тэкстыльную традыцыю ўключылі ў сьіпс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Расказваем, хто мае неглюбскія кашулі