У Беларусі на ўсіх запраўках «Беларуснафты» збоі ў працы. Што адбылося

Ілюстрацыйнае фота

У канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што па ўсёй тэрыторыі Беларусі адбыўся тэхнічны збой у зарадных станцыях на аўтазапраўках «Беларуснафта».

Як адзначаецца ў паведамленьні, таксама недаступная адмысловая мабільная праграма для кіроўцаў электрааўтамабіляў і адміністрацыйная панэль дыспэтчарызацыі.

«Прычына — у няспраўнасьці сэрвэрнага абсталяваньня правайдэра. Спэцыялісты працягваюць аднаўленьне сыстэмы», — паведамілі ў канцэрне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля загаду Лукашэнкі прайшлі рэйды міліцыі на АЗС. Чэргаў там няма, «Беларуснафта» стварыла сацыяльныя ролікі