У Чавускім раёне мужчына памёр, выпадкова выпіўшы антыфрыз у час рамонту аўтамабіля

Ілюстрацыйны здымак

69-гадовага жыхара пасьля некалькіх глыткоў атрутнай для арганізму чалавека вадкасьці лекары ўжо не ўратавалі.

У час рамонту аўтамабіля мужчына зь нейкай прычыны зрабіў некалькі глыткоў антыфрызу.

«Гэта адбылося ўвечары, мужчына адразу ня стаў зьвяртацца да мэдыкаў, а раніцай адчуў пагаршэньне стану», — паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў.

Пэнсіянэра ў цяжкім стане шпіталізавалі ў адну зь лякарняў Магілёва.

«На пяты дзень, будучы ў стане комы, ён памёр», — паведамляе камітэт.

У пацыента адмовілі ныркі з прычыны вострага атручваньня этыленгліколем.

«Этыленгліколь — двухатамны сьпірт, які шырока ўжываецца як аснова для антыфрызаў, — ёсьць атрутай. Пры трапленьні ўнутр выклікае цяжкія атручваньні, паражэньне нырак і нэрвовай сыстэмы. Ужываньне ўсяго 100–200 мл гэтага сьпірту можа прывесьці да сьмяротнага выпадку», — канстатавалі ў ГКСЭ.

Мужчыну было 69 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камэры ў Барысаве зьнялі момант выбуху ў недабудаваный кавярні


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад выбухам у шматпавярховіку ў Гомлі быў пажар, распачалі крымінальную справу