У недабудаванай кавярні ў Барысаве, 28 лютага, каля 13:00, адбыўся выбух, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.
Пацярпелі чатыры рабочых, якія займаліся ўцяпленьнем будынка.
Адной з асноўных вэрсій сьледзтва зьяўляецца выбух газу, як мяркуецца, «праз уцечкі з балёнаў, якія выкарыстоўваюцца падчас работ», — паведаміў Сьледчы камітэт.
Пазьней сьледзтва апублікавала відэа, на якім бачны момант выбуху ў Барысаве.