Як паведаміў начальнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Сяргей Дзічкоўскі, у пачатку сакавіка дамба пачне функцыянаваць. Завяршыць яе будаўніцтва плянуюць да траўня.
«На сёньня ў нас усё гатова для пэрыяду паводкі. Мы правялі пільную работу па аналізе мінулагодніх інцыдэнтаў, уключна з падтапленьнем прыватных будынкаў», — працытавала Сяргея Дзічкоўскага выданьне «Брагін.by».
Паводле яго, у чаканьні «вялікай вады» падрыхтавалі аб’екты для часовага адсяленьня людзей, а ў Гомлі плянуюць разгарнуць апэратыўныя пасты на чоўнах, каб хутка рэагаваць на любыя зьмены сытуацыі.
Паводле папярэдніх прагнозаў у зону затапленьня можа трапіць да 60 % тэрыторыі Беларусі праз вялікую колькасьць сьнегу. Найбольш ад такіх зьяў пакутуе Гомельская вобласьць. Вясновая паводка традыцыйна пачынаецца на рэках Прыпяць, Сож і Дняпро.
Найбольшая паводка ў Гомельскай вобласьці адбылася ў 2023 годзе. Тады пад вадой апынуліся сотні падворкаў, жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, а людзей часова адсялялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне працягваецца самая маштабная паводка за апошняе дзесяцігодзьдзе. ВІДЭА з дрона