Расейскія турысты ў шоку ад Беларусі. Тлумачым з Гурневічам

Дзьмітры Гурневіч, каляж

Беларусь хоча даганяць Арабскія Эміраты па даходах ад турызму. Лукашэнка ўпэўнены: зоркі сышліся, і грошы хутка «ня будзе куды дзяваць». Праўда, пакуль што галоўныя турысты ў Беларусі — гэта расейцы. Іх за год стала на 30% больш.

Яны ў захапленьні: чыста, смачна, утульна, «як у Эгіпце». Запісваюць шчырыя і вельмі камплімэнтарныя відэа. Але разам з захапленьнем зьяўляюцца і так званыя red flags — дробязі, якія пачынаюць напружваць беларусаў.

  • Чаму беларусаў трыгерыць слова «Белоруссия»?
  • Чаму важна правільна казаць «Нёман» і «Пуслоўскія»?
  • І чаму Беларусь — гэта не «добра захаваны СССР» і не «міні-Расея»?

Дзьмітры Гурневіч разьбіраецца.