На месцы згарэлага ў Віцебску гандлёвага цэнтру «Беларусь» пабудуюць кінатэатар і гатэль

Гэтак мусіць выглядаць заплянаваны ў Віцебску аб'ект

Гандлёвы цэнтар «Беларусь», які належаў прадпрымальніку Віктару Вялюгу і згарэў у 2024 годзе, пасьля аднаўленьня прыме зусім іншае аблічча.

Як піша Realt, зыходзячы з праектнай дакумэнтацыі, якая цяпер распрацоўваецца, заплянаваныя дзіцячыя забаўляльныя цэнтры, месцы для харчаваньня на 75 асобаў, два кінатэатры на 64 асобы.

Уваход у гатэль будзе асобным.

Уваходная група аб’екту таксама зьменіцца: замест вузкіх калідораў зьявіцца прасторны калідор. Для зручнасьці наведнікаў усталююць эскалятары і ліфты.

Зьменіцца і прылеглая інфраструктура. Напрыклад, зьявяцца 200 месцаў для паркоўкі.

Так выглядае праект кіно і гатэлю

Да канца году павінны завяршыцца праектныя работы, якія выконваюць дасьведчаныя віцебскія адмыслоўцы. Будаўніцтва цэнтру разьлічваюць пачаць у першыя месяцы 2027 году.

У сьнежні 2024 году ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску адбыўся вялікі пажар. Пасьля гэтага стала вядома, што гэтае месца чакае вялікая перабудова.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцебскі гандлёвы цэнтар «Беларусь» пасьля пажару зьнясуць